Еўрарадыё | Еврорадио
Ir al canal en Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Mostrar más2025 año en números

8 907
Suscriptores
-824 horas
+807 días
-430 días
Archivo de publicaciones
00:48
Video unavailableShow in Telegram
— Як вы сябе адчуваеце?
— Я яшчэ здольны падыйсці да прыгожай жанчыны і пацалаваць ёй руку.
Ужо былы палітвязень Аляксандр Фядута па прыбыцці ў Варшаву распавёў @euroradio пра стан свайго здароўя.
video_2025-12-18_16-12-24.mp49.44 MB
🔥 1
00:42
Video unavailableShow in Telegram
Польскія спецслужбы стварылі спецыяльны Telegram-бот. Праз яго можна ананімна паведаміць пра спробы дыверсій ці вярбоўкі замежнымі службамі.
Бот даступны тут: @ABW_STOPdywersji_bot
ssstwitter.com_1766063086885.mp410.32 MB
👍 6❤ 4🔥 1
01:28
Video unavailableShow in Telegram
"Новае грамадства немагчыма пабудаваць праз гвалт. Толькі праз гвалт да ворага, праз міласэрнасць". Былая палітзняволеная Алена Гнаук распавяла @euroradio пра свае метады палітычнай барацьбы. І падзялілася ўражаннямі ад разбурэнняў, якія вайна прынесла ва Украіну.
Гнаук асудзілі на "хатнюю хімію" па "карагоднай справе" ў Брэсце, а пасля абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў адбывання пакарання. Новы прысуд — 4,5 гады калоніі — яна выслухала, калі ёй ужо споўнілася 65.
13 снежня 2025 года актывістку вызвалілі і вывезлі ва Украіну. Цяпер яна на тэрыторыі Еўрасаюза.
Алена Гнаук +.mp412.48 MB
❤ 23🤡 16💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўжо едуць з Польшчы ў Нямеччыну. Разам з імі знаходзіцца нямецкі амбасадар, паведамляе @belsat.
Ён сустракаў беларускіх палітвязняў у Варшаве ўночы на 18 снежня.
Франак Вячорка паведаміў, што агулам у Польшчу і далей транзітам у іншыя краіны едуць 89 палітвязняў (з ліку тых, якіх у суботу вывезлі ва Украіну). У Літву прыехалі яшчэ 20.
🤡 40❤ 12💩 3👍 2😁 1🤮 1🖕 1
У Новую Беларусь з новай эканомікай? Стрым з Алісай Рыжычэнка
Дэмсілы прэзентавалі пяцігадовую стратэгію трансфармацыі эканомікі — і да яе адразу ўзнікла шмат пытанняў. Чаму яна такая аптымістычная? Ці сапраўды можна дасягнуць адчувальных пераменаў за 5 гадоў? І ўвогуле, навошта яна цяпер патрэбная — гэтая стратэгія?
Пагаворым пра гэта з прадстаўніцай АПК па эканоміцы і фінансах Алісай Рыжычэнка. Таксама абмяркуем, чаму так падобныя графікі курсаў беларускага і расійскага рубля да долара і ці магчыма ўявіць беларускую эканоміку асобна ад расійскай. І пра сітуацыю з экспартам беларускіх калійных угнаенняў — здаецца, Літва і Украіна пачалі канкураваць за тое, праз чый порт будзе адбывацца перавалка.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
❤ 6🤡 4
00:19
Video unavailableShow in Telegram
Аляксандр Фядута кажа, што здўівіўся, што столькі беларускіх валанцёраў працуюць і ва Украіне, і ў Польшчы. Ён удзянчы ўсім, хто дапамагае.
Вызвалены пасля 4,5 гадоў за кратамі, Фядута цяпер ходзіць, абапіраючыся на кіёчак.
Фядута 1.MOV6.81 MB
❤ 45👍 3
Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя
18 снежня ў праграме "Ідэя Х" — сацыёлаг Філіп Біканаў.
https://youtu.be/UPHTbGyBhK0?si=O2bOcWNClo-B-_G5
👏 12💩 5
00:06
Video unavailableShow in Telegram
Праваабаронца Уладзь Лабковіч уз'яднаўся з сям'ёй.
Аўтобус с палітвязнямі, якіх 13 снежня вывезлі ва Украіну, даехаў да Вільні.
IMG_0122.mp42.27 MB
❤ 64💔 11👍 5🔥 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Гомелі разбяруць верхнія паверхі пад'езда, дзе адбыўся выбух. Такое рашэнне прыняў гарадскі штаб па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
Як паведамлялася раней, 17 снежня ў шматпавярховым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі. З пад'езда эвакуявалі дзевяць чалавек.
🤔 6🤯 3🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
YouTube атрымаў правы на паказ "Оскара". Першы жывы эфір пройдзе ў 2029 годзе.
Трансляцыя будзе бясплатнай для карыстальнікаў з усяго свету. Акрамя асноўнай цырымоніі ўзнагароджання, платформа збіраецца паказваць дэфіле кіназорак на чырвонай дарожцы і іншыя спадарожныя мерапрыемствы.
Пакуль пляцоўка падпісала кантракт на чатыры гады - з 2029 па 2033-ы.
👍 17🗿 3
Photo unavailableShow in Telegram
Турысты ў Рыме змогуць палюбавацца антычнымі артэфактамі наўпрост у метро. Большасць з іх была знойдзена падчас будаўніцтва новай станцый "Калізей".
Як піша The New York Times, у прыватнасці, пасажыры лініі C могуць убачыць рэшткі тэрмальных лазняў, якія пацярпелі ад вялікага пажару 64 гады н.э., разгледзець фрагменты старажытных каменных студняў і спыніцца перад экспазіцыяй мармуровых упрыгожванняў, узведзеных тут старажытнарымскімі архітэктарамі.
❤ 17👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
Каля 20 палітвязняў, якіх вызвалілі 13 снежня, едуць у Вільню. Сярод іх — Павел Севярынец і Уладзь Лабковіч.
Аўтобус ужо знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Яго прыбыццё чакаецца ў 12:15
Фота @euroradio
❤ 51👏 6
Photo unavailableShow in Telegram
На час працы Усебеларускага народнага сходу хостынг-правайдары абмяжуюць доступ з-за мяжы да беларускіх сайтаў. Абмежаванні ўведзеныя да 23:59 19 снежня 2025 года.
У HostFly адзначаюць, што праца рэсурсаў унутры краіны застанецца без зменаў. Аднак могуць адбывацца збоі ў праектах, інтэграваных з іншымі платформамі
🤡 28😁 3
Photo unavailableShow in Telegram
22 гады пазбаўлення волі. Такое пакаранне прысудзілі беларусу Сяргею Ерамееву, абвінавачанаму ў тэрактах, якія адбыліся ў лістападзе 2023 года на Байкала-Амурскай магістралі. Пра гэта паведамляе 2-і Усходні акруговы вайсковы суд Расіі.
Беларуса абвінавацілі ва ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасці, здзяйсненні тэрарыстычных актаў, праходжанні навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, незаконнай кантрабандзе выбуховых прылад і іх захоўванні.
🤬 43😢 8🤷♂ 1🫡 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Ноччу ратавальнікі працягвалі працаваць на месцы выбуху ў доме ў Гомелі. Жывых людзей пад заваламі не выяўлена.
від мнс.mp47.02 MB
😢 20
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):
14:00 — сацыёлаг Філіп Біканаў у праграме "Ідэя Х"
15:00 — прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
👍 7💩 5🤡 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Сустрэча Марыі Калеснікавай з сястрой. Яны не бачыліся больш за 5 гадоў.
Прыкладна а 4-й раніцы 109 палітвязняў, якіх вывезлі ва Украіну, прыбылі ў Варшаву. У польскай сталіцы іх сустракалі родныя і блізкія.
Відэа @euroradio
IMG_1194.MOV1.77 MB
❤ 56🤮 6👍 3😢 3🥴 2💩 1
Важныя падзеі і сэнсы серады, 17 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:37 Лукашэнка марыць нарасціць экспарт у Афрыку да 1 млрд долараў. Але ці магчыма гэта ўвогуле?
09:25 Навіны спорту
12:12 Незалежныя медыі — гэта вам не Tinder. Расказваем, ці псуюць журналістаў гранты
26:16 Навіны шоу-бізу
29:32 Мусіў стаць Дзедам Марозам, але трапіў за краты. Гісторыя былога палітвязня Паўла Вінаградава
Eurozoom 251217.mp331.11 MB
❤ 6👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
"Гэта было вельмі падобна на спробу праверыць, “свой ці чужы”. Мы папрасілі эксперта па медыях разабраць інтэрв'ю, якое Віктар Бабарыка даў украінскаму блогеру Уладзіміру Золкіну.
"Бабарыка шмат разоў кажа, што не ведае сітуацыі": https://euroradio.fm/shto-geta-bylo-razbor-intervyu-babaryki-zolkinu-ad-medyyaeksperta
З Беларусі — без VPN
🤡 22🔥 12❤ 8🤷 5👍 4
⚡️ Вызваленыя 13 снежня палітвязні прыедуць у Варшаву ўночы на 18 снежня ці ўжо раніцай. Цяпер яны праходзяць афармленне на мяжы Украіны і Польшчы.
Сустрэць іх можна будзе ля Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве па адрасе: вуліца Алеандруў, 6 (Oleandrów 6).
Дакладны час стане вядомы пасля таго, як палітвязні перасякуць мяжу і апынуцца ў Польшчы.
"Мы сустракаем людзей, якія вяртаюцца да жыцця пасля гадоў турэмна-палітычнага пераследу. Яны прайшлі вельмі цяжкі шлях, перажылі знясіленне і траўматычны досвед, наступствы якога не знікаюць у дзень вызвалення.
Мы звяртаемся да беларусаў і беларусак, да журналістаў і да ўсёй грамадскасці з просьбай быць уважлівымі і асцярожнымі. Важна памятаць, што не для ўсіх сёння свята: побач застаюцца сем’і, чые родныя ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі", — папярэджваюць у Аб'яднаным пераходным кабінеце.
❤ 53👍 13🤡 5👎 1
